Сталі вядомыя ўсе супернікі «Воршы-ІІ» у Другой лізе чэмпіянату Беларусі па футболе. Гэта: Лепель, Паставы, Мёры, Сянно, Полацак, Гарадоцкія Львы, Ніва (Талачын), Газавік (Віцебск), Вялес-2020 (Віцебск).
Як піша блог фанатаў «Старту» (гістарычная назва «Воршы»), у фінальны этап Д3 пройдуць 2 найлепшыя каманды зоны з 10. Выключэньне складаюць зоны ў Менскай і Берасьцейскай абласьцях, там выйдуць па 3 лепшыя.
Віцебская абласная зона пройдзе ў 2 колы, кожная каманда сустрэнецца з кожнай па два разы, па адным разе на полі адна адной.
Як раней паведамляла Orsha.eu, сёлета за «Воршу-ІІ» будуць выступаць пераважна маладыя аршанскія гульцы, а працуюць з камндай Аляксандр Ладзяны і Дзмітрый Суздальцаў. Мэта — адраджэнне аршанскай футбольнай школы, якая раней давала нямала талентаў, але ў апошнія гады прыйшла ў заняпад, амаль не падсілкоўваючы галоўны клуб гораду новымі футбалістамі.