У чэмпіянаце 2022 году аршанцы зноў будуць выступаць у першай лізе чэмпіянату Беларусі. Першым супернікам каманды стане гомельскі «Лакаматыў», гульня адбудзецца ў Воршы 9 красавіка. Напярэдадні клубы правялі паміж сабой таварыскі паядынак, у якім гамельчукі на галаву разграмілі сіня-белых 5:1.
Агулам у Першай лізе выступяць 13 каманд. Супраць аршанцаў яшчэ дзейнічае забарона на рэгістрацыю новых гульцоў, аднак ужо з’явіліся гарантыйныя лісты, таму, імаверна, каманда здолее заплаціць даўгі бліжэйшым часам і дазаявіць футбалістаў перад стартам.