18:00

+9

6 м/с

986 гПа

21:00

+9

4 м/с

985 гПа

00:00

+9

3 м/с

984 гПа

03:00

+9

2 м/с

984 гПа

06:00

+9

2 м/с

984 гПа

Беларусь, Палітыка

Севярынца і Казлова пераводзяць

25.03.2022 18:57

2163 прагляду, 0 каментароў

Праўдападобна, што нашых зямлякоў-палітвязняў закрыюць у «крытай» турме.

Цэлы шэраг беларускіх палітзняволеных, якіх у краіне ўжо звыш 1100 чалавек, у тым ліку Паўла Севярынца і актывістаў «Еўрапейскай Беларусі» збіраюцца пераводзіць у «крытую» турму.

Праваабаронцам стала вядома, што 12 красавіка ў судзе гораду Наваполацку разгледзяць справу «аб пераводзе Паўла Севярынца, Яўгена Афнагеля, Андрэя Войніча, Паўла Юхневіча, Дзмітрыя Казлова, Максіма Вінярскага і Ірыны Шчаснай у папраўчую ўстанову іншага тыпу і змене ўмоваў рэжыму».

Рашэнне будзе прымаць суддзя Ірына Жарова. Верагодна, іх збіраюцца пераводзіць на «турэмны» рэжым. Пра гэта раней паведамляў сваёй жонцы Яўген Афнагель.

У траўні 2021 году сямі палітвязням прысудзілі ад 4 да 7 гадоў калоніі. Вядома толькі, што іх абвінавачвалі па некалькіх частках «пратэставага» артыкула 293 Крымінальнага кодэксу, бо суд праходзіў у закрытым рэжыме. Тады Севярынцу прысудзілі 7 гадоў турмы, а Казлову 5 гадоў.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Севярынца і Казлова пераводзяць

Праўдападобна, што нашых зямлякоў-палітвязняў закрыюць у «крытай» турме.

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение