Як напісана ў калектыўным звароце да прэзідэнта, да Дажынак-2008 у вёсак зніклі амаль ўсе грамадскія ўстановы: крама, бібліятэка, малочна-таварная ферма. Застаўся адзін толькі Стаўроўскі дом культуры. У мінулым годзе ўладальнік будынка дома культуры Аршанская птушкафабрыка правяла ў ім капітальны рамонт, а ў гэтым годзе прызнала будынак аварыйным. Адпаведна, клуб як установа будзе ликвидаваны, а будынак разабраны.
Пры гэтым, дэпутаты ўсіх узроўняў і Бабінічскі сельвыканкам "павярнуліся спіной да гэтай праблемы", таму да прэзідэнта жыхары вёсак звяртаюцца як да апошняй інстанцыі. Адна з просьбаў з якой сяляне звяртаюцца да кіраўніка краіны - перадаць будынак дома культуры ў карыстанне самім жыхарам вёскі, са свайго боку, жыхары калектыўна змогуць арганізаваць парадак у будынку і яго рацыянальнае выкарыстанне.