У матчы 21-га туру чэмпіянату Беларусі па міні-футболе аршанскі «Вітэн» учыніў разгром сталічнаму «Дарожніку». Чырвона-чорныя перамаглі 7:1, а галы забівалі Якубаў-2, Рабыка, Маціцын, Пераміцін, Яромін, Рагавік.
Наступны матч аршанцы правядуць у гасцях у Гомелі 3 красавіка супраць БЧ. Пачатак а 13-й гадзіне.