Знакаміты расейскі баец ММА Сяргей Харытонаў у галоўным баі баксёрскага вечара на РЕН ТВ, які праходзіў у Воршы, атрымаў перамогу над амерыканцам Малікам Скотам. З самых першых секунд на рынгу былі бачныя амбіцыі амерыканскага баксёра, але ён не змог давесці іх да перамогі, піша расейскае выданне РИА ТВОИ Новости, якое ў матэрыяле назвала наш горад «маленьким городком».
Пераможца бою Сяргей Харытонаў пасля бою адзначыў, што Малік, на яго думку — «сапраўдная машына».
«Малік Скот — гэта вельмі сур’ёзны супернік», — дадаў Харытонаў.
Зыркі паядынак завяршыўся перамогай Харытонава паасобным рашэннем суддзяў. Трэба адзначыць, што доўгачаканы бой, арганізаваны камандай прамоўтэра Уладзіміра Хрунова, быў вельмі ўпартым. Абодва баксёры атрымалі серыю ўдараў, пасля якіх прызямляліся на пакрыццё рынгу. У дадзеным выпадку, Харытонаў, прапусціў даволі магутны ўдар па печані, пасля чаго вымушаны быў апусціцца на канвас, але яго выратаваў гонг — якраз завяршаўся раўнд.
Рашэнне суддзяў — перамога Харытонава.