У Оршы ўжо сярэдзіна красавіка, а надвор'е як быццам канец лютага. Добра, што хоць снег сыйшоў. Хаця ў лесе яшчэ дзе-нідзе сустрэць снег можна. Пры гэтым, у Дняпры вада расце, а значыць вясна ідзе непазбежна.
Паказальнік непазбежнасці надвор'я таксама ў тым, што на гэтым тыдні толькі адзін раз нас чакае нулявая тэмпература - сёняшняй ноччу можа быць ад 0 да +2. І ў той жа дзень тэмпература можа падняцца да 12 градусаў. Ну, а самае прыемнае, што на гэтым тыдні будзе малавоблачна, а значыць аршанцы змогуць даволі рэгулярна бачыць вясенняе сонца.