Першыя змены будуць тычыцца рамонтных работаў на мосце праз Бяярэзіну каля Барысава. Рамонт распачнецца 22 красавіка і прадоўжыцца да 2 чэрвеня, прынамсі так плануецца. Адпаведна, многія цягнікі зменяць расклад свайго руху на гэты час. Пераважна гэта транзітныя цягнікі, якіяч ідуць з Расеі праз Оршу. Раім вам пераправяраць актуальныя расклады на кожны дзень на які вы плануеце падарожжа.
Другія змены тычацца перыяда з 29 красавіка па 10 траўня. Гэта перыяд святаў, калі шмат людзей едуць да родзічаў або на могілкі на свае малыя радзімы. Традыцыйна ўжо на гэты час колькасць цягнікоў павялічваецца. Агулам чыгунка плануе запусціць 75 дадатковых цягнікоў. А праз Оршу пойдзе адзін дадатковы (пырнамсі, толькі пра яго паведамляе сайт чыгункі) - Гродна-Орша-Крычаў і ў зваротным кірунку.