Сіня-белыя правялі цяжкі паядынак у Гомелі супарць мясцовага «Лакаматыву» ў першым туры Першай лігі чэмпіянату Беларусі па футболе. Зрэшты, цяжкой сустрэча была для абедзьвюх каманд, і нельга сказаць, што перамога далася «Лакаматыву», які называлі фаварытам матчу, так лёгка. Аршанцы мелі моманты для ўзяцця чужой брамы, аднак іх так і не рэалізавалі да фінальнага свістку. А вось гамельчукі забілі па мячы ў кожным з таймаў і перамаглі 2:0.
Варта адзначыць, што матч першачпачаткова планаваўся ў Воршы, але праз непадрыхтаванасць поля на Гарадскім стадыёне першы тур перанеслі ў Гомель.
Ужо 15 красавіка, у пятніцу, а 16-й гадзіне аршанцы правядуць свой другі паядынак у чэмпіянаце, на гэты раз у Баранавічах, якія ў першым туры не пакінулі шанцаў «Асіповічам» 3:0.