Парк у Межава быў закладзены яшчэ ў 1901 годзе мясцовым памешчыкам. Цудам захаваныя напрацягу 20-га стагоддзя дрэвы выраслі і стварылі прыгожы паркавы комплекс. Як мінімум у пачатку 21 стагоддзя парк быў ахоўваемым. Але ўлічваючы як у Беларусі ахоўваецца гістарычная спадчына, мы можам дапускаць, што сёння парк не з'яўляецца каштоўнасцю, або частка парку выпала з ахоўваемай зоны. Прынамсі гэтай вясной дрэвы якім ужо больш за 100 гадоў у Межава пачалі пілаваць.
Пры гэтым, на пнях якія засталіся ад дрэваў не бачна, каб яны былі гнілыя.