Пастанова пра завядзенне новай крымінальнай справы ў дачыненні да рэдактара нашага сайта Ігара Казмерчак была падпісаная 1 красавіка - у дзень смеха. Абвінавачанне таксама выглядае дастаткова смешным - публічная абраза прэзідэнта, улічваючы, што ў таго каго ў гэтым аспекце лічаць прэзідэнтам, маюцца праблемы з легітымнасцю. Сам Ігар даведаўся пра новую крымінальную справу знаходзячыся за мяжой. Яшчэ ў мінулым годзе ён выехаў на адпачынак ва Ўкраіну і ў гэты час яго пачалі шукаць міліцыянты ў Оршы. У выніку Ігар не стаў вяртацца ў Беларусь.
У 2020 і 2021 гадах на Ігара ішоў цэлы шквал падазрэнняў у розных крыміналках, як мінімум па чатырох крымінальных справах ігар праходзіў у розных статусах. Да 2020 года крыміналкі на Казмерчака заводзіліся ў сярэднім раз на 5 гадоў.