Набліжаецца апошні месяц вясны, а на вуліцы ўсё яшчэ людзі ходзяць у куртках. Канешне, радуе, што ўжо часта з'яўляецца сонца, але тэмпература паветра да гэтае пары не праграецца нават да 15 градусаў цяпла. І так будзе і ў пачатку траўня. Да канца красавіка тэмпература ў Оршы не падымецца вышэй за 10 градусаў. А сёння пасля абеду могуць пайсці кароткачасовыя дажджы. Ноччу тэмпература і ўвогуле апусціцца да нуля градусаў.
Кароткачасовы дожджык чакаецца і ў першы дзень траўня. Затое тэмпература ў пачатку траўня зможа прыпадняцца да 12 градусаў, што ў прынцыпе не кепска. Ды і ноччу будзе ўсё ж такі пацяплей да +3. Але ўсё ж такі гэта яшчэ вельмі халодна як для траўня.