Андрэй Кеўліч - каталіцкі дэкан, які кіруе парафіямі на усходзе Магілёўскай вобласці. Горацкі прыход Рыма-каталіцкай царквы таксама пад яго апекай. 18 красавіка адразу пасля набажэнства ў горацкім касёле святар быў затрыманы міліцыяй. Абвінавацілі яго ў распаўсюдзе экстрэмісцкай інфармацыі, бо на яго старонцы ў сацыяльных сетках быў знойдзены рэпост з нейкага сайта прызананага ўладамі экстрэмісцкім. Пасля складання пратакола ксяндза выпусцілі.
На мінулым тыдні над Кеўлічам адбыўся суд, які не вынес свайго рашэння, але адправіў справу на дапрацоўку. А на гэтым тыдні суд усё ж адбыўся і прыняў рашэнне. Нечакана для усіх яму прысудзілі не арышт, а толькі штраф, што па сёняшніх часах лічыцца вельмі лёгкім пакараннем, улічваючы, што справа палітычна матываваная. Цяпер святар мусіць сплаціць дзяржаве 640 рублёў.