Сваё меркаванне пра будаўніцтва гандлёвага цэнтра можа выказаць любы аршанец ва ўпраўленне землеўладкавання выканкаму па тэлефонах: 51-12-84, 51-09-18. Але варта ведаць, што апытанка будзе ісці да 10 чэрвеня.
Ідэя ў тым, каб заняць пад яшчэ адзін гандлёвы аб'ект, дакладней гандлёва-забаўляльны, пустыр насупраць сырзавода па вуліцы Якубоўскага. Сёння гэта невялікая палянка з некалькімі дрэвамі якія яшчэ засталіся.
З аднаго боку ўчастак тэрыторыі сёння не добраўпарадкаваны, а будаўніцтва гандлёва-забаўляльнага цэнтра створыць нейкую колькасць рабочых месцаў і дасць дадатковыя падаткі. З іншага боку, у раёне ўжо ёсць некалькі дастаткова буйных крамаў: Закрама, гіганцкі Еўраопт, ОМІ. Ці будзе яшчэ адзін такі цэнтар карыстацца папулярнасць?