"Зноў прызначаны", бо раней з 2005 па 2010 год ён ужо займаў пасаду намесніка старшыні Аршанскага райвыканкаму і тады таксама адказваў за сельскую гаспадарку. З пасады намесніка старшыні выканкаму яго перавялі ў Гарадокскі раён, дзе Муранкоў быў старшынём выканкаму.
Праўда праз 5 гадоў галоўнай пасады раёна ён вярнуўся зноў на Аршаншчыну. З 2015 па 2019 гады займаў пасаду галоўнага прафсаюзніка раёна. У савецкія часы сыход на працу ў прафсаюзы лічыўся для чыноўніка спісаннем на пенсію - у прафсаюзах амаль ні за што не адказваеш, затое маеш пасаду і заробак. Здавалася б, Муранкова можна было б спісаць. Але ў кастрычніку 2019 года яго зноў клічуць у выканкам, праўда, у Горацкі - Муранкоў сам родам з Горацкага раёна і сканчаў мясцовую Акадэмію, што не дзіўна для беларускіх чыноўнікаў. У Горках ён займае пасаду першага намесніка старшыні выканкаму з канца 2019 па пачатак 2022 году.
І вось цяпер зноў вяртаецца ў Оршу. На днях Васіля Муранкова чарговы раз прызначылі на пасаду намесніка старшыні адказнага за сельскую гаспадарку.
Дарэчы, на сайце Горацкага выканкаму ён усё яшчэ пазначаны як дзеючы чыноўнік Горацкага раёну.