15:00

-1

5 м/с

982 гПа

18:00

-2

4 м/с

984 гПа

21:00

-2

6 м/с

987 гПа

00:00

-3

5 м/с

990 гПа

03:00

-4

4 м/с

993 гПа

Орша, Эканоміка

Друкарня выстаўлена на продаж

25.05.2022 16:49

2517 праглядаў, 0 каментароў

Аршанская друкарня чарговы раз выстаўляецца на аўкцыён

На першых аўкцыёнах гістарычны будынак, дакладней, комплекс будынкаў, прадаць не змаглі, і гэта чарговы, паўторны. На гэты раз кошт будынка друкарні складае амаль 600.000 рублёў, але ў яго ўваходзіць шмат рознай драбязы, якая знаходзіцца ў самім будынку. Выстаўленыя на продаж нават чыйсьці фартух, шрубоўка і кампутарныя мышкі. Асобна выстаўлены на продаж некаторыя прылады працы друкарні. Аўкцыён можа прайсці ў чэрвені.

Сама ж друкарня з вясны мінулага году знаходзіцца ў стане ліквідацыі. Ліквідацыі спрыяла як мінімум два фактары. Па-першае, змяншэнне накладаў газет, дзеля друку якіх яшчэ ў пачатку ХХ стагоддзя друкарня і стваралася. Наклады падаюць па ўсім свеце, а ў асобна ўзятым рэгіёне дзяржаўнае прадпрыемства з вялікай бюракратыяй і неэфектыўным кіраваннем выжыць не змагло б.

Па-другое, палітычны фактар. Найбольшы поспех Аршанская друкарня мела ў 90-я гады ХХ стагоддзя, калі тут, акрамя мясцовых (у тым ліку і з суседніх раёнаў) газетаў, друкаваліся і рэспубліканскія незалежныя газеты, у прыватнасці "Свабода", якой не давалі друкавацца ў Менску. Затое Аршанская друкарня мела з яе немалы даход. З цягам часу газетаў у краіне станавілася ўсё менш, дзяржаўныя газеты страчвалі свой наклад, а друкарня неахвотна бралася нават за выпуск афіцыйных улётак дэмакратычных кандыдатаў у дэпутаты на розных выбарах. Здавалася б, палітычная асцярожнасць павінна была дапамагчы друкарні, але атрымалася наадварот.

Пры гэтым друкарня прапрацавала больш за сто гадоў. Паводле інфармацыі на розных дзяржаўных сайтах, яе гісторыю адлічваюць ад 1918 году, калі прыватную ўжо існуючую друкарню нацыяналізавалі камуністы. У Беларусі ўсё яшчэ шмат прадпрыемстваў адлічваюць сваю гісторыю не ад моманту заснавання арганізацый, а ад моманту іх канфіскацыі бальшавікамі, быццам да бальшавікоў не існавала нічога. Насамрэч ужо ў 1915 годзе на той самай прыватнай друкарні (іншых блізка проста не было) друкавалася легендарная газета "Оршанский вестник".

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Друкарня выстаўлена на продаж

Аршанская друкарня чарговы раз выстаўляецца на аўкцыён

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение