Сёння для аршанцаў фестываль фарбаў Холі ўжо не ў навінку. За сезон у Оршы некалькі разоў праходзіць гэтае індыйскае свята, якое перашпачаткова было святам сустрэчы вясны. А ў іншых краінах стала яскравым камерцыйным святам. Можна ўзгадаць як некалькі гадоў запар у нашым горадзе чыноўнікі не давалі правесці гэтае свята, а потым як прарвало.
28 траўня ў парку "Казачная краіна" зноў можна будзе весела правесці час, кідаючыся адзін у аднаго яркімі фарбамі. Пачатак а 16-00.