Фабрыка «Спартак» якая павінна была выпускаць газетную паперу адчынялася ў суседнім Шклове. Гэта была чарговая спроба імпартазамяшчэння. Ужо тады ідэю фабрыкі крытыкавалі і за неэкалагічнасць, і па фінансавых паказчыках — ужо тады было відавочна, што газеты будуць змяньшаць свае наклады і фабрыка на маленькі беларускі рынак наўрад ці выжыве.
Падобна на тое, што фабрыка сапраўды выжывае з цяжкасцю, бо на аўкцыён выстаўлены цэлы шэраг лотаў ад «Спартака». Самы заўважны лот — казлавы кран. У ідэале яго хочуць прадаць не меньш чым за 201.000 рублёў. Відавочна, што ў фабрыцы няма такога аб’ёму прадукцыі, якую трэба адпраўляць чыгункай і таму кран прадаецца. Казлавыя краны на фабрыках ставяць для таго, каб тавар і іншыя грузы адпраўляць чыгуначным транспартам і можна было б сказаць: нічога страшнага, проста фабрыка будзе адпраўляць грузы аўтатранспартам. Але паралельна з казлавым кранам фабрыка прадае і два грузавіка МАЗ. Значыць і з пастаўкамі аўтатранспартам не ўсё добра. Абодвум грузавікам па 14 год, адпаведна, спісваюць іх з-за старасці.