На скрыжванні Леніна і Камсамольскай ёсць у Оршы вялікае камерцыйнае памяшканне. Большасць аршанцаў ведае гэтае памяшканне як якую-небудзь кавярню. Якую-небудзь, бо тут ужо было некалькі кавярняў, якія збанкрутоўвалі. У канцы мінулага года замест кавярні тут адчынілася крама "Еўрашоп". Цікава, што пасля адкрыцця на нашым сайце выйшаў артыкул "Ці здымецца пракляцце", які распавядаў пра гісторыю памяшкання ў часы незалежнасці: усе бізнэсы якія тут былі банкрутавалі, але гэта бялі кавярні. Можа быць краме пашанцуе больш...
Не пашанцавала і пракляцце не знялося. Толькі паўгады тут прапрацаваў "Еўрашоп" і на дняз таксама зачыніўся. Цікава хто паспрабуе адчыніцца тут наступным?