Віктар Арцем'еў жыў у Асвеі - гэта такое маленькае мястэчка на поўначы Верхнядзвінчкага раёну. Як мінімум палову гады родныя і валанцёры шукалі яго па ўсёй краіне. Шырокая геаграфія пошукаў была звязана з тым, што Віктар Міхайлавіч мусіў паехаць у Аршанскі раён, але ад моманту ад'езда ён не выходзіў на сувязь. У студзені ў сеціве паўторна размяшчаліся абвесткі пра пошук Арцем'ева.
Нарэшце 4 чэрвеня прыйшла добрая навіна, што мужчына знойдзены і жывы. Дзе ён быў увесь гэты час не паведамляецца.