Працягваецца чэмпіянат Беларусі па футболе. На стадыёне ў Барані 11 чэрвеня ДзЮСШ-Ворша прымала каманду з Сянна. Сенненцы, якія раней былі адной з вядучых каманд Віцебскай вобласці, цяпер перажываюць не лепшыя часы і пакуль замыкаюць табліцу 2-й лігі. Н матч у Барань яны прыехлі са спазненнем на 18 хвілін, што знайшло сваё адлюстраванне ў афіцыйным пратаколе матчу.
У сустрэчы назіралася абсалютная перавага сіня-белых, але свой адбітак на табло стадыёну яна знайшла толькі ў заключныя 25 хвілін сустрэчы. Спачатку Дзмітрый Суздальцаў, а затым Данііл Сянчыла двойчы забілі сенненскаму брамніку Дзячуку. Перамога 2:0.
Тур працягваецца матчамі ў нядзелю, а пакуль аршанцы маюць 7 пунктаў і могуць падняцца вышэй з 6-га месца, якое займалі перад паядынкам з сенненцамі.