Пра візіт Лукашэнкі на Аршаншчыну паведамляе яго тэлеграм-канал "Пул Первого". Чакаецца, што ён заедзе, як мінімум, у агракамбінат "Юбілейны".
Для аршанцаў ад гэтага візіта мала радасці. Звычайна такія візіты маюць выклчна рытуальны характар - не прыносяць ні выдзялення сродкаў, ні нейкіх прынцыповых зменаў. Затое у горадзе могуць быць перакрыты дарогі, каб вызваліць месца для праезду картэжу.