У 1/16 фіналу Кубку Беларусі аршанцы на сваім полі гулялі з дзейным уладальнікам трафею — «Гомелем». Ужо на 16-й хвіліне гулец «Гомеля» з Кот д’Івуар Афі быў выдалены з поля за парушэнне супраць Уладзіслава Кабачэўскага. Сіня-белыя, якія і да таго эпізоду гулялі ўпэўнена, сталі гуляць яшчэ лепей. На 39-й хвіліне Кабачэўскі адкрыў лік — 1:0!
У другім тайме на дзеяннях аршанцаў адбіўся фактар адсутнасці замен, гульцоў хапал фактычна толькі на стартавы склад. А вось у «Гомеля» было, кім замяніць тых, хто выйшаў у аснове. Гэта стала вырашальным фактарам. Гуляючы ў меншасці, гомельская каманда змагла замяніць тых, хто стаміўся або дзейнічаў няўдала. І ў выніку гэта дало плён — у браму аршанца Арцёма Валадзькова, які неаднаразова ратаваў сваю браму, заляцелі тры мячы. Перамога «Гомеля» 3:1, і далей ідзе каманда з поўдня Беларусі. Аршанцы сканцэнтруюцца на чэмпіянаце Першай лігі.