Мужчына быў асуджаны яшчэ ў мінулым годзе за распальванне варожасці. Суддзя даў Аляксандру тры гады "хіміі". Праз доўгі час пасля зняволення, нарэшце, Вольскі быў прызнаны палітвязнем. Падтрымаць палітвязня можна лістом па адрасе: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 36. 220039, г. Мінск, вул. Караткевіча, 14
Таксама сёння стаў вядомы лёс яшчэ двух палітвязняў з нашага горада. Дзмітрый Матусевіч будзе накіраваны для адбыцця сваёй "хіміі" ў Гомель, в Вячаслаў Лютынскі ў Мазыр.