Нагадаем, што Аляксея, які працаваў на чыгунцы, асудзілі 4 ліпеня на паўтара гады калоніі. Вінавацілі яго ў негатыўных каментарах у дачыненні да Лукашэнкі.
Праваабарончыя камісіі па прызнанні людзей палітвязнямі сёння збіраюцца кожны тыдзень. Ужо другое паседжанне акрамя іншых на камісіях разбіраюць і пытанні жыхароў Оршы. На мінулым паседжанні камісія прызнала палітвязнем Аляксандра Вольскага.