Адразу два творчых калектывы з Дома культуры Горацкай Акадэміі прыехалі з міжнароднага фестывалю з прызавымі месцамі. Фестываль «LetoStar in Georgia - 2022», як бачна з назвы, праходзіў у Грузіі, канкрэтна ў сталіцы гэтай краіны Тбілісі. Ён сапраўды меў вялікі размах: больш за 2100 канкурсантаў з многіх краінаў Еўропы і Азіі - перадае сайт Акадэміі. Горацкія выступоўцы канкуравалі з калегамі з Кітая, Чэхіі, ЗША, Узбекістана, Польшы, Нідэрландаў і, канешне, Грузіі.
У выніку студыя сучаснага танцу «SkyFall» узяла дыплом першай ступені ў намінацыі "Сучасны танец", а вакальна-інструментальны ансамбль "Рэзананс" атрымаў дыплом першай ступені у катэгорыі ансамбляў.