Раніцай мы сёння ўжо пісалі пра адкрыццё крамы «Рыбная лаўка» на Міра 40. Але ў гэтым жа доме адчынілася і яшчэ адна крама, таксама спецыялізаваная і з дастаткова цікавай спецыялізацыяй.
Крама называецца «Тарцік дома» і пазіцыянуе сябе як крама для кандыдатараў. Але ж асартымент прапануе тавары не толькі для прафесіяналаў. Аснова тавару — прылады для ўпрыгожання кандытарскіх вырабаў і розныя прылады для кухні. Асартымент вялікі, пра яго можна гаварыць шмат, але ёсць рэчы якія і не зразумееш для чаго.