У чэрвені 1992 г., у дні святкавання 926-годдзя Воршы, на вул. Красіна, 26 адчыніўся дом-музей драўлянай скульптуры разьбяра Сямёна Шаўрова. Першых наведнікаў прымаў сам майстар, былы вязень ГУЛАГу, асуджаны за тое, што прымаляваў рогі Іосіфу Сталіну.
Сямён Шаўроў нарадзіўся ў Оршы ў 1916 годзе, але неўзабаве сям’я пераехала ў вёску Шупені Талачынскага раёну, дзе бацьку далі надзел зямлі. З дзяцінства ён любіў маляваць, а таксама спрабаваў выразаць з дрэва розныя фігуркі. Сваякі не дзівіліся: брат ягонай маці лоўка выразаў драўляныя лыжкі ды іншае начынне, а дзед дык і ўвогуле быў вядомы разьбяр, якога пан, паводле сямейных легендаў, нават накіраваў вучыцца ў Італію...
Калі пачалася калектывізацыя, сям’я Шаўровых вярнулася ў Воршу, і Сямён уладкаваўся на чыгунку. Аднойчы, ідучы на працу, ён падняў з зямлі мокрую паперку, на якой была выява ці то жывёліны, ці то чалавека — 21-гадовы хлапчына нават не стаў пільна разглядаць. Проста дамаляваў рогі, як у барана. А калі паперка высахла, то аказалася, што гэта быў партрэт Сталіна. Пра «дыверсію» тут жа данеслі «добразычліўцы», 21 кастрычника жахлівыга 1937-га Сямёна Шаўрова Асобая тройка НКВД асудзіла на 10 год лагераў за антысавецкую агітацыю. Яго саслалі ў Асобны лагерны пункт (АЛП-5) НКУС горада Козлоўка ў Чувашыі.
Працяг гісторыі можна прачытаць на сайце kobylaki.by