Аршанскі мясакамбінат плануе адчыніць яшчэ адзін убойны цэх. Пад гэта пойдзе памяшканне былых ачышчальных збудаванняў, якія сёння не працуюць. Цэх будзе прызначаны для забою індыкоў, мяса якіх АМКК выкарыстоўвае для дзіцячага харчавання. Фармальна па пытанні экалагічнасці гэтага праекта зараз абвешчаны грамадскія слуханні, але сумніўна, што нехта сапраўды выступіць супраць рэканструкцыі ачышчальных у цэх забоя.
Плануецца, што новы цэх можа быць запушчаны ў эксплуатацыю ў 2025 годзе.