Гомельская каманда прыехала ў Воршу ў якасці фаварыта, але не змагла забіць аршанцам. Бліскучы матч правёў на браме сіня-белых Арцём Валадзькоў. Што тычыцца каманды Ігара Чумачэнкі, то яна таксама магла неаднаразова забіць, а самы дакладны для гэтага момант здарыўся на пачатку другой паловы сустрэчы, калі Вадзім Бальбух біў пенальці. Але капітан «Воршы» прамахнуўся.
Нічыя 0:0, апошнюю на гэты момант перамогу сіня-белыя здабылі ажно ў канцы траўня.
У наступнай сустрэчы супернікамі аршанцаў стануць футбалісты «Баранавічаў», матч таксама адбудзецца ў Воршы.
Пакуль аршанцы займаюць 9-ты радок у турнірнай табліцы.