Гэта будзе паўфінальны паядынак Кубку Віцебскай вобласці па футболе. У Барані на мясцовым стадыёне сустрэнуцца «Дарожнік» і СДзЮШАР Ворша. Першая каманда заявілася толькі на гэты турнір, другая выступае ў чэмпіянаце Беларусі сярод каманд ІІ лігі.
Сустрэча пачнецца а 12-й гадзіне. Чаму матч прызначаны на час самай спёкі — невядома. Дарэчы, тады ж пачнецца і другі паўфінал, у якім сыйдуцца віцебскі «Газавік», дзейны ўладальнік трафею, і «Мёры». Яны згуляюць у Віцебску на стадыёне Тэхналагічнага ўніверсітэта.