18:00

+1

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Орша, Спорт

«Вітэн» у скандале

25.08.2022 11:15

1329 праглядаў, 0 каментароў

У Воршу едуць прадстаўнікі спорту ад тэрарыстаў «ДНР».

22 жніўня аршанскі клуб «Вітэн», які выйграў два з трох апошніх чэмпіянатаў Беларусі ў міні-футболе, апублікаваў афішу турніру ў гонар 25-годдзя клуба. Сярод удзельнікаў ёсць і адзін замежны госць, пазначаны на афішы як «Спартак (Данецк, Растоўская вобл., Расея)». Але журналісты tribuna.com правялі невялікае расследаванне і дайшлі да высновы, што гэта ўсяго толькі дрэнны камуфляж.

У расейскай Растоўскай вобласці сапраўды ёсць горад Данецк, але ніякіх міні-футбольных каманд там не існуе! Затое ў Растоўскай вобласці ёсць проста футбольны клуб «Спартак-Данецк». Праўда, ён 9 сакавіка зняўся з розыгрышу расійскага Д2 «у сувязі са складанай фінансавай сітуацыяй, якая ўзнікла ў клуба».

На афіцыйных рэсурсах клуба і Асацыяцыі міні-футбола Расеі (АМФР) ніякіх звестак аб адраджэнні гэтай каманды няма. Затое тыдзень таму ў адным з растоўскіх СМІ з’явілася інфармацыя, што той самы «Спартак-Данецк», які гуляў у Д2, раптам правёў таварыскі матч з былымі калегамі па дывізіёне з «Растова».

У сацсетках «Растова» каманда-супернік была пазначана проста як «Спартак-Данецк», без якіх-небудзь тлумачэнняў. Але адначасова аб гэтым матчы як аб сваім паведаміла і каманда з выразнай заявай у профілі: «Афіцыйная старонка міні-футбольнага клуба „Спартак“ (Данецк, ДНР)».

Такім чынам, менавіта «дээнэраўскі» «Спартак» з акупаванага ўкраінскага Данецка выразна дэкларуе ў сацсетках, што будзе ўдзельнічаць у турніры ў Воршы — і ўжо нават выехаў у Беларусь.

Пры гэтым на афішы да спаборніцтва гэты «Спартак» назваў сябе гэтак жа, як былы расейскі — «Спартак-Данецк». А яшчэ раней сацсеткі гэтага «Спартака» называлі сваёй камандай «Спартак-Данецк U-21», які гуляў у расійскім Д3 і фармальна не быў звязаны са «Спартаком-Данецкам» з Растоўскай вобласці.

Пры гэтым ва ўсіх каманд адна і тая ж эмблема — з выкарыстаннем акантоўкі ў выглядзе «георгіеўскай» стужкі.

У выніку ўсё выглядае так, што ў Беларусі будуць гуляць прадстаўнікі «ДНР», якія лічацца тэрарыстамі ва Украіне. А іх галоўны трэнер Мікалай Крыкун — бацька ўраджэнца Горлаўкі Данецкай вобласці, чэмпіёна Беларусі з «Вітэнам» і пасля змены грамадзянства гульца зборнай Беларусі Сяргея Крыкуна.

Зрэшты, і без таго, як адзначае аўтар тэксту, усё адразу намякала, што рэгістрацыя клуба «Спартак-Данецк» на тэрыторыі Расеі — проста фікцыя, неабходная для таго, каб Расею за ўдзел клуба з непрызнанай цывілізаваным светам тэрыторыяй у прафесійнай лізе не пакарала УЕФА. Прэзідэнтам нібыта расейскага клуба значылася Алена Сіраватка — мяркуючы па сацсетках, жонка прэзідэнта «дээнэраўскага» «Спартака» Юрыя Сіраваткі, які таксама займае пасаду «міністра юстыцыі» так званай «ДНР», — гэта значыць таго, хто прама цяпер прымае ўдзел у падрыхтоўцы судзілішча, якое ў парушэнне ўсіх міжнародных дамоўленасцяў рыхтуюць над узятымі ў палон байцамі ўкраінскага палка «Азоў», і дае справаздачу аб «сотні крымінальных спраў».

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: «Вітэн» у скандале

У Воршу едуць прадстаўнікі спорту ад тэрарыстаў «ДНР».

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение