З суда над Аляксандарм Фядутам, Юрасём Зянковічам і Рыгорам Кастусёвым усё так жа мала інфармацыі, але час ад часу хоць нешта праскоквае. Так, па інфармацыі Правабарончага цэнтру «Вясна», сёння 26 жніўня адбудзецца чарговае паседжанне на якім слова дадуць пракурору і ён агучыць тыя тэрміны, якая дзяржава хацела б прысудзіць «змоўшчыкам».
Чакаецца, што ўдзельнікам працэсу запросяць ад 4 да 12 гадоў у залежнасці ад ступені іх удзелу ў справе. Колькі канкрэтна запросяць для Кастусёва пакуль не вядома, але спадзяемся, што сёння нешта стане вядома. Наколькі гэта магчыма, мы стараемся адсочваць працэс.