Пра гэта паведаміла дзяржаўная інфармацыйная агенцыя БелТА. Збанкрутавалая дзяржаўная друкарня была выстаўлена на продаж разам з тэрыторыяй побач і некаторым абсталяваннем. За 573 тысячы рублёў на аўкцыёне будынак выкупіў не названы прадпрымальнік з Расіі. Гаворыцца, што ён ужо мае нейкі вытворчы бізнэс у нашым горадзе.
Што цяпер будзе на месцы друкарні пакуль не вядома. У артыкуле БелТА гаворыцца, што тут можа быць рэстаран, або памяшканне для гандлю, або вытворчасць, як пашырэнне ўжо існуючага бізнэса прадпрымальніка.