Турнір праходзіць у швейцарскім Цюрыху. Аршанка ў сваім паўфінале бегу на 100 метраў з бар'ерамі заняла 3-е месца, што дало права выхаду ў фінал. Больш за тое - Аліна паказала свой лепшы вынік сезону - 12,94!
Папярэднія лепшыя секунды за 2014 год яна паказала на чэмпіянаце Беларусі - 12,99. Той час дазволіў ёй перамагчы ў чэмпіянаце краіны. У Еўропе трэба дэманстраваць лепшы час, што і было зроблена.