Наяўнасць двух дастаткова буйных гандлёвых цэнтраў па суседству пачала ствараць канкурэнцыю. Некалькі гадоў вялікая крама сеткі "Остров чистоты" працавала ў Цэнтруме. Але бачна, што адтуль яна цяпер пераязжае ў былы педколедж дзе таксама з'явіўся гандлёвы цэнтар, праўда пакуль без назвы.
Хаця трэба агаварыць, што адкрыццё крамы можа цяпер стаць пад пытанне. Па інфармацыі выдання "Наша Ніва" літаральна ўчора на цэнтральным офісе гэтай гандлёвай сеткі адбыўся ператрус і быў затрыманы генеральны дырэктар. Зразумела, што цяпер існаванне ўсёй сеткі пад пытаннем.