У планах адкрыць краму ўжо ў жніўні гэтага году. Крама запрапануе аршанцам не меньш за 1.500 швейных вырабаў для мужчынаў. Пераважна гэта будуць дзелавыя строі, кашулі, гальштукі і галантэрэя.
Акрамя Оршы ў тым жа месяцы прадпрыемства плануе адкрыць фірмовую краму ў Жлобіне, а пазней у Мозыры і яшчэ адну краму ў Мінску.