Гандлёвыя цэнтры ў нашым горадзе растуць як грыбы пасля дажджу. Аніводныя інфраструктурныя праэкты так хутка не будуюцца, а колькасць іх павялічваецца амаль кожны год.
Праэкт яшчэ аднаго забаўляльна-гандлёвага цэнтру быў прадстаўлены ў выканкаме ў канцы мінулага тыдня. Ён мусіць паўстаць на месцы аднаго з будынкаў завода жалеза-бетонных вырабаў па адрасе Леніна 160. Што зжо само па сабе добра - былы завод зараз у руінах і нават можа ўяўляць пагрозу для жыцця. А бізнэс які возьмецца за праэкт будзе абавязаны добраўпарадкаваць і тэрыторыю вакол гандлёвага аб'екту.
Яшчэ прыемнасці: у Цэнтры мусяць з'явіцца кіназалі і брэндавы рэстаран хуткага харчавання - хутчэй за ўсё KFC. Да гэтага ў Оршы быў толькі адзін падобны рэстаран - Fanny chiken, а Макдональдс які быў у планах да гэтае пары так у горадзе і не з'явіўся.
Грамадскае абмеркаванне па плану будаўніцтва гандлёвага цэнтру будзе ісці да 19 кастрычніка. І калі па нейкай прычыне вы супраць праэкту, то да таго часу можна накіраваць сваё меркаванне ў выканкам.