Спрынтарка з Оршы прабілася ў фінал чэмпіянату Еўропы ў Цюрыху па бегу на 100 метраў з бар'ерамі. Аднак у фінале Аліна стала толькі 5-й, паказаўшы вынік 12,97 секунды. Чэмпіёнкай Еўропы стала брытанка Тыфані Портэр з вынікам 12,76.
Да бронзавага медаля Талай не хапіла 0,15 секунды, што ў гэтым відзе з'яўляецца сур'ёзным адставаннем.