Восень - час рабіць запасы на зіму. У прайшоўшую суботу ў рэгіёне адбыліся восеньскія кірмашы ў Барані і Дуброўна, а яшчэ тыдзень раней быў кірмаш і ў самой Оршы.
А калі вы не былі на гэтых кірмашах, то ёсць яшчэ адна магчымасць па традыцыі закупіць бульбу на ўсю зіму, або саджанцы для ўласнага саду. У гэтую суботу для тых хто спазніўся ў Оршы на плошчы каля Езуіцкага калегіюма пройдзе яшчэ адзін кірмаш на якім можна набыць сельскагаспадарчую прадукцыю. Кірмаш пачне працаваць з 10 раніцы.