Пасля двух з паловай гадоў капітальнага рамонту ў Барані зноў паўнавартасна запрацуе мясцовы дом культуры. Як аказалася, гэта першы капітальны рамонт будынка з моманту яго будаўніцтва - з 1965 года ён ні разу не меў капітальнага рамонту. Дзякуючы праграме па пад'ёму Аршаншчыне "з руінаў і попелу" на рамонт знайшлося каля трох мільёнаў даляраў. Нарэшце ў будынку памянялі камунікацыі, а таксама механіка сцэны. Ды і шмат чаго іншага.
Вы можаце і самі ацаніць рамонт пасля ўрачыстага адкрыцця будынка сёння а 15-00.