Прэміраваў аршанку швейцаркі часопіс "Beobachter". Канешне, мужным швейцарскія журналісты палічылі зняволенне Наталлі Хершэ ў беларускай турме пасля выбараў 2020 года. Яна адседзела 17 месяцаў і была вызвалена як грамадзянка Швейцарыі дзякуючы намаганням дыпламатаў гэтай краіны. Таксама выданне падкрэслівае, што не зважючы ні на што Наталля адмовілася пісаць прашэнне аб памілванні і, адпаведна, не прызнала віны.
Акрамя ганаровасці самой прэміі, яна мае яшчэ і фінансавы складнік - 15 тысяч швейцарскіх франкаў, што крыху больш за 15.000 даляраў.