Суд над кіраўнікамі прафсаюзу РЭП: Аляксандрам Фядынічам, Васілём Берасневым і Вацлавам Арэшкам прызначаны адразу ў Вярхоным судзе. Гэта не дае магчымасці для абскарджвання суда, бо на Вярхоўным іншых інстанцыяў для абскарджвання няма. З іншага боку, ніхто ж і не чакае, што суд прыме аб'ектыўнае і справядлівае рашэнне.
Дык вось суд прызначаны на 25-е лістапада. А вынаваціць Васіля Бераснева і іншых падсудных будуць па чатырох артыкулах: удзел у экстрэмісцкім фармаванні, заклікі да дзеянняў накіраваных на прычыненне бяспецы Беларусі, распальванне сацыяльнай варожасці, стварэнне экстрэмісцкага фармавання і ўдзел у ім. Што канкрэтна інкрымінуюць прафсаюзнікам, асноўная работа якіх была ў юрыдычных кансультацыях, што хаваецца за фармулёўкамі артыкулаў пакуль не зразумела.