У 17-м туры чэмпіянату Беларусі сярод каманд 2-й лігі "Орша" згуляе ў Верхнядзвінску (Дрысе) супраць мясцовага "Прыазёр'я". Гульня пачнецца а 18-й гадзіне. Гэта будзе толькі другая сустрэча клубаў за ўсю гісторыю. Матч першага кола завяршыўся пераканаўчай вікторыяй "Оршы" 4:1. Тады два мячы ў сетку гасцей адправіў Лужанкоў, па разе вызначыліся Кітаёў і Піваровіч.
"Орша" ўзначальвае табліцу з 40 пунктамі, "Жлобін" мае 38 пунктаў.