У спіс 108 прадпрыемстваў, якім урад Беларусі даў адтэрміноўку па выплатах падатку на дабаўленую вартасць (ПДВ) і ўвознага мыта трапіў і Аршанскі мясакамбінат.
У ліку іншых прадпрыемстваў — цукровыя заводы, МНПЗ, «Нафтан», «Беларуськалій», «Белавія», «Бабушкина крынка», «Витебские ковры», «Віцязь», тытунёвая фабрыка «Нёман», лідская «Лакафарба», яшчэ некалькі мясакамбінатаў і іншыя прадпрыемствы.
Такім чынам, у ліку іншых Аршанскі мясакамбінат атрымаў магчымасць адтэрміноўкі выплаты ПДВ пры ўвозе тавараў на мытную тэрыторыю Еўразійскага эканамічнага звязу. Такая мера падтрымкі даецца ня больш як на паўгода з дня, які ідзе за днём выпуску тавараў у адпаведнасці з мытнай працэдурай выпуску тавараў для ўнутранага спажывання.
Дэкларацыя на тавары паслужыць заявай платніка на адтэрміноўку аплаты.