18:00

+0

5 м/с

967 гПа

21:00

-0

6 м/с

968 гПа

00:00

-0

7 м/с

971 гПа

03:00

-1

7 м/с

974 гПа

06:00

-1

6 м/с

976 гПа

Орша, Эканоміка

Што рабіць з ільнокамбінатам?

24.11.2022 17:23

1497 праглядаў, 0 каментароў

Цікавіць меркаванне аршанцаў

Шмат гадоў запар аршанскі ільнокамбінат знаходзіцца ў складаным стане. Гэтаму ёсць некалькі прычынаў. Па-першае, тая прадукцыя якую прадпрыемства вырабляла раней стала меньш актуальная. Напрыклад, мешкавіна з ільну цяпер не патрабуецца ў тых колькасцях, якія патрабаваліся яшчэ тры дзесяцігоддзі таму. Па-другое, кіраванне чыноўнікамі. Зразумела, што прадпрымальнік кіруе з іншай матывацыяй чым чыноўнік і прыватныя прадпрыемствы - за рэдкім выключэннем - паказваюць лепшы фінансавы вынік чым дзяржаўныя.

Хаця прадукцыя з ільну мае свае перспектывы ў багатых краінах - натуральныя рэчы там зараз можныя і людзі гатовыя за іх пераплочваць - ільнокамбінат не можа выйсці з крызісу. Складскія запасы застаюцца вялікімі, патрабуюцца ўсё новыя і новыя дзяржаўныя датацыі. За апошнія 10 гадоў ён "з'еў" 200 мільёнаў даляраў прамых датацыяў, без уліку крэдытаў, ільготаў на электрычнасць і г.д.

Зразумела, што калісці падаткаплацельшчыкі могуць сказаць: навошта мы будзем плаціць не эфектыўнаму прадпрыемству, няўжо няма куды падзець 200 мільёнаў?! І тады лёс ільнокамбінату будзе - хутчэй за ўсё - плачэўным.

Вырашаць, што рабіць з гэтым прадпрыемствам трэба ўжо сёння. Пры гэтым варта мець на ўвазе, што ільнокамбінат буйны працадаўца і калі проста зачыніць завод, то тысячы людзей страцяць працу. І гэта не толькі ў Оршы. Вакол ільнокамбінату кормяцца некалькі ільнозаводаў вакол Оршы, некаторыя з іх таксама галоўнымі працадаўцамі ў сваіх гарадах.

Прапануем вам адказаць у апытанні, што па вашым меркаванні трэба зрабіць з ільнокамбінатам. У самім прапанаваным апытанні некалькі варыянтаў адказу, але калі вам не падабаецца аніводны, то запрапануйце свой варыянт у каментарах да гэтага артыкула.

Апытанне - на галоўнай старонцы сайта і ў сацыяльных сетках.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Што рабіць з ільнокамбінатам?

Цікавіць меркаванне аршанцаў

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение