Цяпер правабаронцы прызналі палітвязнямі Марыю Яшчанка і Рамана Цыганкова, якія былі затрыманыя ў Мінску. Затрымалі іх разам 10 кастрычніка на кватэры дзе Марыя з Раман жылі. Прычым міліцыянты зламалі дзверы ў кватэру і абвінавацілі Рамана ў супраціве міліцыі, бо ён, быццам бы, не адчыніў металічныя дзверы. Абодва былі спачатку дастаўленыя на Акржсціна, па нашай інфармацыі да Рамана прымянялі катаванні, абодвум не давалі перадачы ў тым ліку і цёплыя рэчы. А пасля 15 сутак у ізалятары пару аршанцаў перавялі на Валадарку дзе яны знаходзяцца і зараз.
На абодвух завялі крымінальныя справы, але дакладныя артыкулы пакуль нам не вядомыя.