03:00

-0

8 м/с

974 гПа

06:00

-1

7 м/с

976 гПа

09:00

-2

7 м/с

979 гПа

12:00

-0

7 м/с

981 гПа

15:00

+1

7 м/с

981 гПа

Орша, Грамадства

Дзікі гадаванец

19.08.2014 15:08

3096 праглядаў, 2 каментара

Не звычайны хатні гадаванец завёўся ў жыхара Заходняй Паўла Халабы

Першае знаёмства Паўла і арла адбылося нечакана яшчэ вясной. Вярнуўшыся вечарам з камандзіроўкі, гаспадар хаты ў цемры пабачыў, што ў гародзе ходзіць нейкая птушка, але не разгледзеўшы вырашыў, што гэта звычайная суседская курыца. Толькі ранкам атрымалася разгледзець, што вечаровая курыца, насамрэч, драпежны арол, які звычайна пазбягае сустрэчаў з людзьмі. Адкуль жа драпежнік узяўся ў горадзе? Як пазней высветлілася, арла яшчэ восенню прывезлі суседзі. Птушка была без аднаго крыла і ў дзікай прыродзе павінна была загінуць. Праўда, у першых гаспадароў арол не прыжыўся і наступнымі яго апякунамі сталі суседзі праз дарогу. Зіму арол перажыў у іх. Днём месціўся ў парніку, а на ноч перабіраўся ў веранду хаты.

Калі ж наступіла вясна птушцы захацелася больш прасторы. Павал жа дома бывае не так часта - пастаянныя камандзіроўкі і вучоба, патэнцыйна арол і гаспадар хаты маглі і да гэтай пары адзін аднаго не заўважыць. Але заўважылі, для Паўла які з-за недахопу часу не можа сабе дазволіць завесці хатняга гадаванца такое суседства стала прыемнай неспадзяванкай, арол, прывыкшы да людзей, таксама супраціўляцца суседству не стаў. Большую частку гарачых дзён птушка праводзіць хаваючыся ў яблынях. Тут яму адмыслова паставілі лесвіцу, каб ён адчуваў сябе на вышыні і вядро з вадой - паілку. Калі ж спёка сыходзіць арол выходзіць на "паляванне" - залазіць на парнік адкуль аглядае тэрыторыю. Пры патрэбе, нават, з адным крылом драпежнік можа спланіраваць на сваю ахвяру і пад'есці мышынай свежаніны. Дарэчы, са з'яўленнем птушкі побач з хатай зніклі мышы і птушкі маленькіх пародаў. Некаторы час, разумеючы, што арол хворы на яго спрабавалі паляваць мясцовыя каты, але па назіраннях Паўла, у выніку палявання меней стала катоў. Аднойчы драпежнік спрабаваў упаляваць суседскую курыцу, яе ўдалося ўратаваць адцягнуўшы ўвагу арла кавалкам свежай свініны. Канешне, харчуецца арол больш не з палявання, а з таго што даюць людзі. Калі ён бачыць у руцэ чалавека кавалак мяса, то не толькі не сыходзіць ад яго, а, нават, есць проста з рукі. Любімая страва - мяса з кроўю і чым больш крыві - тым з большым апетытам птушка яго з'ядае. Ані сасіскі, ані каўбасы птушцы не даспадобы. Нават, смажанае мяса і мяса апрацаванае любымі расоламі і марынадамі арол не есць - толькі свежае. Не есць ён і прынесеную птушаніну - у рацыёне выключна свініна і ялавічына.

Арол не дужа любіць увагу да сваёй персоны. Калі чалавек падыходзіць да яго без ежы - ён выклікае ў птушцы падазрэнне ад чаго той падымае пер'е на галаве, адтапырвае сваё адзінае крыло. Іншая справа, людзі да якіх арол прывык - яны маюць магчымасць не толькі падыйсці да птушцы блізка, але і дакрануцца да драпежніка без пагрозы быць атакаваным.

Падпішыся на навіны!

Падпішыся на навіны Оршы і рэгіёну і будзь першым, хто даведаецца самае важнае і цікавае

Обсуждение новости: Дзікі гадаванец

Не звычайны хатні гадаванец завёўся ў жыхара Заходняй Паўла Халабы

нет комментариев

станьте первым, кто начнёт обсужение

стать первым!

в соотеветсвии с действущим законодательством Республики Беларусь

комментарии могут оставлять только зарегистрированные пользователи

войти на сайт

ORSHA.EU - Оршанский региональный портал

При цитировании информации активная гиперссылка на orsha.eu обязательна. Использование материалов orsha.eu в коммерческих целях без письменного разрешения редакции не допускается

Если у Вас возникли вопросы по работе портала, есть пожелания и предложения или хотите прислать интересную новость - пишите на наш адрес электронной почты [email protected]

Пользовательское соглашение