Для нас саміх вынік апытанкі быў сапраўды нечаканы. Стэрэатыпна, беларусы дастаткова сацыялістычных поглядаў, але ж праверыць г
та не было магчымасці шмат гадоў: выбараў як такавых няма, апытанкі на гэтую тэму не праводзіліся. І таму даведацца стаўленне да прыватызацыі, ці гатовыя людзі да яе, ці наадварот хочуць захаваць прадпрыемствы дзяржаўнымі, а эканоміку паланавай было не магчыма. Але ж відавочна, у нас ужо вырасла новае пакаленне, якое прагне пераходу да нармальнага рынку, адпаведна, раздзяржаўлення прадпрыемстваў.
Апытнаку мы праводзілі на трох платформах. На самім сайце прагаласавала 59 чалавек, што не дзіўна, улічваючы працягваючуюся блакіроўку сайта на тэрыторыі Беларусі. У сацыяльнай сетцы "УКантакце" прагаласавала 226 чалавек, а ў тэлеграме - 71. 356 чалавек агулам. І на ўсіх старонках перамог варыянт "Прадаць у прыватныя рукі, можна праз акцыі часткамі". На сайце гэты варыянт набраў 57,6%, у "ВК" - 41.59%, у тэлеграме - 51%.
Другое месца на сайце і ў тэлеграме атрымаў варыянт "Адмяніць датацыі, няхай развальваецца". А ў "ВК" другім варыянтам стаў "Даць апошні шанец, даціраваць яшчэ 10 гадоў і калі не справіцца, то зачыніць". Тут ён набраў 17,7%.
Гэта сапраўды цікавыя лічбы. Але варта разумець, што праблема Ільнокамбінату больш складаная. Калі раптам ён зачыніцца, то без працы застануцца і ўжо не шматлікія ільнозаводы вакол Оршы.