Гаворка ідзе пра Мікалая Куляшова, жыхара Дуброўна. Дзяржава абвінаваціла яго ў тым, што ён дапамагаў іншым ахвярам рэпрэсіяў перасякаць мяжу. Пра гэта дзяржаўнае тэлебачанне выпусціла цэлы дакументальны фільм. У ім, праўда, змяшана і тое, што было, і тое чаго не было. Паводле фільма акрамя Мікалая быў затрыманы і ягоны сын, які ўвогуле не меў дачынення да дзейнасці Мікалая.
На дадзены момант Мікалай знаходзіцца, хутчэй за ўсё, на Валадарцы. Інфармацыі пра яго скрайне мала.